Правам бязвізавага ўезду ў Беларусь на час ЧС скарысталася ўжо каля 17 тысяч прыхільнікаў хакея

12.05.2014 / 18:48

Правам бязвізавага ўезду ў Беларусь на час чэмпіянату свету ў Мінску з 25 красавіка скарысталіся прыблізна 17 тысяч прыхільнікаў хакея, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка. 

Больш за ўсё гледачоў ЧС, якія скарысталіся правам бязвізавага ўезду пры наяўнасці білетаў на хакейныя матчы, прыбылі ў Беларусь з Латвіі — прыкладна 7.000. З Літвы, Славакіі і Польшчы — па 1.500, Чэхіі — больш за 1.000, Германіі — больш як 800, Фінляндыі — больш за 700. 

Усяго ў Беларусь прыехалі прыхільнікі хакея прыкладна з 60 краін. 

Варта адзначыць, што расійскія фанаты з прычыны адкрытасці мяжы паміж Беларуссю і РФ у гэтую статыстыку не трапляюць. 

Паводле прагнозаў спецыялістаў, Мінск падчас ЧС-2014 наведаюць прыкладна 70 тысяч чалавек.