Галоўны трэнер Расіі дыскваліфікаваны на хакейны фінал з-за жэсту смерці ВІДЭА
25.05.2014 / 13:45
Галоўны трэнер зборнай Расіі Алег Знарок дыскваліфікаваны за «жэст смерці» (ён правёў вялікім пальцам па горле) у адрас трэнерскага штаба зборнай Швецыі падчас паўфінальнага матчу чэмпіянату свету.
Кіраваць расійскай камандай у сённяшнім фінале ЧС-2014 супраць Фінляндыі будзе асістэнт Знарка Харыйс Віталіньш.
Дысцыплінарны камітэт ІІХФ прыняў такое рашэнне ў адпаведнасці з рэгламентам арганізацыі: «Калі любы прадстаўнік каманды робіць любыя абразлівыя жэсты ў адносінах да любога суддзі ці любой асобы, на яго павінен быць накладзены матч- штраф».
Гэта першы выпадак у гісторыі чэмпіянатаў свету, калі галоўны трэнер прапускае фінальны матч з-за дыскваліфікацыі.