Клічко — мэрам Кіева

25.05.2014 / 22:04

Па выніках экзіт-полу, які правяла «Савік Шустэр Студыя», на выбарах мэра Кіева перамагае Віталь Клічко. На другім месцы — Леся Арабец.

Вынікі экзіт-полу былі апублікаваныя ў эфіры Першага нацыянальнага.

Так, па папярэдніх дадзеных, Клічко набірае 57,4% галасоў, Арабец — 10,3%, на трэцім месцы — кіраўнік КГГА Уладзімір Бандарэнка — 5,1%.