Лукашэнка: Беларусь за чатыры гады ўклала $30 млрд у мадэрнізацыю

10.06.2014 / 15:21

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю сербскім СМІ.

«За чатыры гады гэтай пяцігодкі, а яна ў наступным годзе заканчваецца, мы ў мадэрнізацыю вытворчасці ўклалі ўжо $30 млрд. Гэта вялікія грошы для нашай краіны. А немалыя грошы ўкладзеныя былі і ў папярэднія пяцігодкі. Я мяркую, недзе пад $120—130 млрд за 20 гадоў мы інвеставалі ў нашу эканоміку, а гэта новае абсталяванне, гэта мадэрнізаваныя прадпрыемствы, якія ўжо могуць канкураваць на сусветным рынку», — адзначыў ён.