У цэнтры Мінска суткі прастаяла «люстэрка салідарнасці» ФОТАФАКТ

10.06.2014 / 18:35

На праспекце Незалежнасці каля плошчы Перамогі стаіць люстэрка з намаляванымі на ім кратамі і надпісам «Апынуцца можа кожны». Аўтар сімвалічнай інсталяцыі невядомы. Цікава, што люстэрка стаіць ужо цэлы дзень, але міліцыя і шматлікія курсанты МУС, што ходзяць гэтай дарогай, пакуль не звярнулі на яго ўвагі. 

фота Ірыны Арахоўскай