Меркель, Аланд і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне

14.06.2014 / 19:24

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмеркаваў у суботу па тэлефоне з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам сітуацыю ва Украіне, у тым ліку пытанні, звязаныя з пастаўкамі газу.

Як адзначае прэс-служба Крамля, размова адбылася па ініцыятыве еўрапейскіх партнёраў.

Таксама лідары краін абмеркавалі некаторыя аспекты ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы праекта рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.

ria.ru