На Луганшчыне і Данеччыне рухаюцца калоны ваеннай тэхнікі пад сцягамі РФ

20.06.2014 / 15:26

У Алчэўску Луганскай вобласці зафіксавана калона ваеннай тэхнікі пад расійскімі сцягамі. Таксама калону заўважылі ў Горлаўцы на Данеччыне.

Як сведчыць відэа, апублікаванае на Youtube, некалькі танкаў, БТР і грузавікоў з артылерыйскімі прыладамі накіроўваліся па трасе ў бок Данецка.

Таксама з'явілася відэа, як калона баявой тэхнікі без апазнавальных знакаў прайшла з ўскраіны Горлаўкі ў цэнтр горада.

В.а. міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль раніцай падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе заявіў, што з боку Расійскай Федэрацыі ва Украіну ўехала 10 баявых машын Град БМ-21, танкі Т-64 і іншая тэхніка.