Белстат: сярэдні заробак у Беларусі перавысіў $600, у Мінску падабраўся да $800

24.06.2014 / 19:32

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку ў маі 2014 года.

Паводле іх, за месяц сярэдні беларус пабагацеў на 195 тысяч рублёў і цяпер зарабляе 6,055 мільёна.

Гэта $604 у эквіваленце. Да гістарычнага максімуму беларускай статыстыцы засталося менш за $20.

А вось у Мінску сярэдні заробак дасягнуў 7,98 мільёна рублёў. Гэта $795 у эквіваленце.

ЯМ