У Прыднястроўі абвешчана частковая мабілізацыя

22.08.2014 / 14:47

У Прыднястроўі абвешчана частковая мабілізацыя. У рэгіёне праводзяць прызыў ваеннаабавязаных рэзервістаў — супрацоўнікаў так званых дзяржаўных структур.

Ва ўказе кіраўніка ціраспальскай адміністрацыі Яўгенія Шаўчука гаворыцца, што на працягу месяца ў Прыднястроўе пройдуць зборы ў ваенны кантынгент міратворчых сіл.