Па краіне ў нядзелю — моцныя працяглыя дажджы

23.08.2014 / 13:24

У Беларусі 24 жніўня будзе воблачна, ноччу з праясненнямі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, у заходніх і цэнтральных раёнах — працяглыя моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, днём чакаецца да 15-21 градуса цяпла, на ўсходзе - да плюс 24 градусаў.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.