Тэрарыст Губараў распавёў пра «правільных» фашыстаў, якія ваююць супраць Украіны

08.09.2014 / 18:18

Павел Губараў патлумачыў, чым сапраўдны фашыст адрозніваецца ад падробнага.

Адзін з верхаводаў данецкіх тэрарыстаў напісаў пра гэта ў сваім «Фэйсбуку».

«У нас у апалчэнне месяц таму прыйшоў сапраўдны італьянскі фашыст. На маё пытанне пра яго матывы ён адказаў: «Яны [ўкраінцы] — няправільныя праамерыканскія фашысты. Знішчаючы іх, я ваюю супраць ЗША», — піша Павел Губараў.

Увесну блогеры апублікавалі цікавыя факты з мінулага самаабвешчанага «губернатара» Данбаса. Сярод іх — фатаграфія, якая даказвае яго прыналежнасць да расійскіх неанацыстаў. Павел Губараў, яшчэ малады, на фатаграфіі сядзіць сярод «аднадумцаў» — членаў «Рускага нацыянальнага адзінства». Сімвалам гэтай неанацысцкай арганізацыі з'яўляецца трохі перайначаная нямецкая свастыка.