Сяброўская экскурсія «Мінск у гады Першай сусветнай вайны» — 9 кастрычніка

06.10.2014 / 10:30

Аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюма запрашае на бясплатную сяброўскую вандроўку па Мінску з гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў Мінска Іванам Сацукевічам.

Вандроўка «Мінск у гады Першай сусветнай вайны» адбудзецца ў чацвер 9 кастрычніка.

Маршрут вандроўкі пройдзе ад вакзала да Гарадскога Вала, па самым сэрцы Мінска. Вы ўбачыце горад канца ХІХ і пачатку ХХ ст., які патрапіў у віхуру Першай сусветнай вайны.

Сустракаемся ў чацвер 9 кастрычніка а 18.30 перад уваходам у галоўны корпус чыгуначнага вакзала.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя, удзел у вандроўцы цалкам бясплатны.

Даведкі праз т. (029) 134-28-04 (Валерыя).