Эбола дабралася да Нью-Ёрка

11.10.2014 / 20:44

NY Post

У Нью-Ёрку (Бруклін) шпіталізавалі падлетка з сімптомамі, якія назіраюцца пры заражэнні вірусам Эбола. Аб гэтым піша New York Post.

14-гадовы падлетак згубіў прытомнасць у сябе дома. З высокай тэмпературай ён быў дастаўлены ў бальніцу.

Адзначаецца, што малады чалавек вярнуўся з двухтыднёвай паездкі па Судане.

Раней у Нью-Ёрку з падазрэннем на Эболу быў шпіталізаваны 31-гадовы мужчына, які вярнуўся з Нігерыі.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць ахвяр Эболы перавысіла 4030.