Польшча сенсацыйна перамагла чэмпіёнаў свету Германію — 2:0

12.10.2014 / 08:53

Agencja Gazeta

Зборная Польшчы ў матчы адборачнага турніру Еўра-2016 перамагла чэмпіёнаў свету зборную Германію. Гульня прайшла ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне і скончылася з лікам 2:0 (Мілік («Аякс»), 51, Міля («Шлёнск»), 88).

Сёння зборная Беларусі на «Барысаў-Арэне» гуляе са Славакіяй. Пачатак у 21:45.