Абмен палоннымі ў «ЛНР» перанесены на канец тыдня

13.10.2014 / 15:18

Абмен палоннымі паміж самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікай і ўкраінскімі вайскоўцамі перанесены на 16—17 кастрычніка.

Украінскі бок не змог прывезці трох баевікоў, якія цяпер знаходзяцца ў камендатуры Харкава, паведамляе tass.com

Раней планавалася, што абмен па формуле «14 на 14» адбудзецца ў 15:00 паводле мінскага часу на нейтральнай паласе за Старабельскім на поўначы «ЛНР».