Паблізу латвійскай марской мяжы з'явіліся караблі РФ

16.10.2014 / 12:01

Да латвійскай марской мяжы чарговы раз наблізіліся расійскія ваенныя караблі, паведмляюць Нацыянальныя ўзброеные сілы Латвіі ў Twitter.

У сераду ўвечары на адлегласці больш за 14 марскіх міль ад мяжы тэрытарыяльных вод Латвіі быў заўважаны буксір «Уран», што цягнуў дэсантны карабель «Мічман Лермантаў» без апазнавальных знакаў.

Расійскія ваенныя караблі і самалёты ў апошнія месяцы рэгулярна з'яўляюцца паблізу межаў Латвіі.