«Дарагі брат Пуцін» узнагароджаны ордэнам Сербіі 1-й ступені

16.10.2014 / 15:38

rts.rs

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагароджаны ордэнам Рэспублікі Сербіі 1-й ступені. Ордэн Пуціну ўручыў прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч.

«Дарагі брат Уладзімір, сербскі народ ганарыцца, што ты нясеш самы вышэйшы сербскі ордэн», — сказаў Ніколіч на рускай мове.

Пуцін падзякаваў Нікалічу за ўзнагароду і адзначыў, што ўспрымае яе хутчэй як знак павагі да Расіі і яе народа.