Moody's панізіла крэдытны рэйтынг Расіі

18.10.2014 / 00:11

Рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Расіі на адну прыступку - з Baa1 да Baa2. Кароткатэрміновы рэйтынг пацверджаны на ўзроўні Prime-2, аднак яго прагноз застаецца негатыўным.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва, апублікаваным у пятніцу, 17 кастрычніка.

Прычынамі зніжэння рэйтынгу названы запаволенне ў сярэднетэрміновай перспектыве эканамічнага росту ў Расіі і крызіс на Украіне, які адбіваецца на расійскай эканоміцы ў выглядзе санкцый.

Акрамя таго, як адзначылі аналітыкі Moody's, уплыў на сітуацыю аказваюць нізкія цэны на нафту, уцёкі капіталу і цяжкасці ў доступе пазычальнікаў да міжнародных рынкаў крэдытавання.