Развітанне з Міхаілам Марынічам адбудзецца ў Мінску 19 кастрычніка

18.10.2014 / 20:24

Развітанне з Міхаілам Марынічам адбудзецца ў Мінску 19 кастрычніка з 9.00 да 11.45 у зале рытуальных паслуг на Альшэўскага, 12. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў старшы сын Марыніча Ігар.

Пахаванне адбудзецца на Усходніх (Маскоўскіх) могілках, сектар 13А.

Вядомы беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч Міхаіл Марыніч памёр 17 кастрычніка ў Менску ва ўзросце 74 гадоў.

nn.by