Віктар Януковіч дасць у панядзелак прэс-канферэнцыю

19.10.2014 / 12:15

Пра гэта піша «The Moscow Post» са спасылкай на асяроддзе Віктара Януковіча. Папярэднія прэс-канферэнцыі былога прэзідэнта Украіны таксама праходзілі ў Растове.

Нагадаем, што Віктар Януковіч уцёк з Украіны ў канцы лютага 2014 года, калі ў Кіеве ўзмацніліся антыўрадавыя выступленні. Праз нейкі час ён «знайшоўся» у Расіі. Януковіч аб’яўлены Украінай у вышук.