Як украінцы адстаялі Днепрапятроўск ФІЛЬМ

23.10.2014 / 20:48

Украінскі канал «1+1» зняў кранальны дакументальны фільм «Бітва за Днепр» пра апошнія некалькі месяцаў жыцця Днепрапятроўска.

Першая частка стужкі распавядае пра часы Майдану ў адной са сталіц Усходняй Украіны, пра тое, як патрыёты паднялі свой горад на змаганне супраць карумпаванай улады, а потым не далі там пачаць «расейскую вясну».

Другая частка фільма прысвечаная часам вайны: як мясцовыя грамадскія актывісты і бізнэсмены пераўтварылі месца ў фартэцыю ўкраінскасці і мабілізавалі ягоныя сілы на змаганне супраць знешняга ворага.

Аляксандр Гелагаеў