Хакеісты мінскага «Дынама» выйгралі ў «Югры», Чычу закінуў тры шайбы

24.10.2014 / 22:51

Трэцюю перамогу запар (адначасова трэцюю выязную) атрымала ў Кантынентальнай хакейнай лізе мінскае «Дынама». 24 кастрычніка каманда Любаміра Покавіча выйграла ў Ханты-Мансійску ў «Югры» з лікам 6:2 (3:2, 3:0, 0:0).

Тры шайбы ў мінчан закінуў Джонатан Чычу.

Пасля 19 гульняў «Дынама» з 35 ачкамі займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 9 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме і зведаўшы 4 паражэнні ў асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайб 55-46).

Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе дома: 27 кастрычніка — з хабараўскім «Амурам», 29-га — з уладзівастоцкім «Адміралам», 1 лістапада — з новасібірскай «Сібірру», 2-га — з новакузнецкім «Металургам».