У Маскве памерла ўдава Юрыя Нікуліна

26.10.2014 / 16:31

У Маскве на 86-м годзе жыцця памерла жонка вядомага акцёра і артыста цырка Юрыя Нікуліна — Таццяна Нікуліна.

Пра гэта кар. ТАСС паведаміў яе сын — дырэктар маскоўскага цырка на Цвятным бульвары Максім Нікулін.

Паводле яго слоў, у апошнія месяцы Таццяна Мікалаеўна цяжка хварэла, нядаўна перанесла інсульт. У снежні ёй павінна было споўніцца 86 гадоў.