Коля Лукашэнка закінуў дзве шайбы ў вароты ветэранаў зборнай ААЭ

27.10.2014 / 21:38

Таварыскі хакейны матч паміж камандай прэзідэнта Беларусі і ветэранамі зборнай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбыўся сёння ў Абу-Дабі.

Паядынак на лядовай арэне завяршыўся з лікам 13:7 на карысць беларускай каманды.

Аляксандр Лукашэнка закінуў у вароты сапернікаў 3 шайбы, 2 галы на рахунку яго сына Мікалая.

У зборнай камандзе ААЭ на лёд выходзілі гульцы, якія завяршылі спартыўную кар'еру 4 гады таму.

Плануецца, што гэтая гульня не будзе адзінай, неўзабаве адбудзецца яшчэ адзін матч.