Апостальскі Нунцый памоліцца ў Курапатах і Трасцянцы

29.10.2014 / 14:08

Апостальскі нунцый у Курапатах 2 лістапада 2013 г.

У другой палове дня 1 лістапада, у вігілію літургічнага ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, калі католікі традыцыйна адведваюць могілкі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці наведае мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб памаліцца за ахвяраў гвалту і ўскласці кветкі ў знак ушанавання іх памяці, паведамляе catholic.by.

Апостальскі нунцый Гуджэроці кожны год на Дзяды наведвае Курапаты і Трасцянец.