Сямашка: «Беларуськалій» і «Уралкалій» не адновяць супрацоўніцтва

31.10.2014 / 13:10

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка ўпэўнены, што аднаўленне супрацоўніцтва «Беларуськалія» і «Уралкалія» ў бліжэйшай перспектыве немагчыма.

«У бліжэйшай перспектыве я бачу, што не», — заявіў Сямашка ў пятніцу ў Мінску, адказваючы на пытанне пра магчымасць аднаўлення супрацоўніцтва двух прадпрыемстваў.