У сераду — да +16

04.11.2014 / 12:29

Невялікая воблачнасць чакаецца ў Беларусі 5 лістапада. Будзе без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы 5—10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі ад нуля да мінус 1.

Тэмпература днём будзе ад 9 да 14 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 16 градусаў.