Судмедэксперты назвалі прычыну смерці генерала Фралова

11.11.2014 / 19:44

Прычына смерці генерала Фралова — інфаркт. Такое заключэнне далі судмедэксперты.

Пра гэта паведамілі блізкія генерала.

Сёння ў Мінску адбылося развітанне з Валерыем Фраловым, якога мёртвым 10 лістапада знайшоў сын Дзмітрый. У сераду яго пахаваюць у Гродне, дзе знаходзіцца і магіла жонкі.

NN.BY