Крымінал: Цела вывезлі ў Віцебскую вобласць і ўтапілі ў возеры

Прыяцелі забілі мінчука дзеля машыны.

13.11.2014 / 16:21

Спакусіліся на гэту машыну.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 10 лістапада ў міліцыю звярнуўся жыхар сталіцы: ужо некалькі дзён не мог знайсці 24-гадовага пляменніка, які знік разам з машынай і буйной сумай грошай.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што да знікнення могуць мець дачыненне двое жыхароў сталіцы 30 і 35 гадоў.

«Як растлумачылі затрыманыя, са зніклым яны былі знаёмыя і падтрымлівалі сяброўскія адносіны. Аднак дзеля завалодання яго аўтамабілем пайшлі на забойства. Цела сваёй ахвяры вывезлі ў Віцебскую вобласць і ўтапілі ў возеры»,

— адзначылі ў ГУУС.

Заведзена крымінальная справа.

КМ