У Кіеве адбылася акцыя супраць расійскай акупацыі Украіны і Грузіі

16.11.2014 / 22:29

Мітынгоўцы з украінскімі і грузінскімі сцягамі заклікалі спыніць анексію Крыма і Абхазіі, паведамляе УНІАН.

Гэтая акцыя стала рэакцыяй на апошнія падзеі ў Грузіі. Як вядома, Расія пад відам паглыблення інтэграцыі прапанавала Абхазіі аб'яднаць адукацыйную, інфармацыйную прасторы і армию, што азначае поўную анексію тэрыторыі.

Напярэдадні ў Тбілісі прайшоў шматтысячны антыпуцінскі мітынг, на якім грузіны выказалі і абурэнне бяздзейнасцю цяперашніх сваіх уладаў на фоне расійскай агрэсіі ў Грузіі і Украіне.

nn.by