Associated Press апублікавала знятае адразу пасля падзення «Боінга» ВІДЭА

17.11.2014 / 10:03

Праз чатыры месяцы пасля падзення малайзійскага «Боінга» рэйса МН17 пад Данецкам ў распараджэнні Associated Press аказалася раней неапублікаванае аматарскае відэа з месца здарэння.

Як мяркуецца, гэта першыя кадры, знятыя адразу пасля авіякатастрофы паблізу жылых дамоў у вёсцы Грабава, паведамляецца на сайце ABC News.