Возера Вялікае Уклейна ўначы. ФОТА Віктара Малышчыца

17.11.2014 / 14:04

Усе шматразова чулі пра хараство Браслаўскіх азёр, і з гэтым фактам не пагадзіцца цяжка. Але далёка не ўсе беларусы ведаюць, што не менш цікавых азёр ёсць на Ўшаччыне. Возера Вялікае Уклейна — адно з іх. Прырода там фантастычная, а ночы нерэальна цёмныя.