Лаўроў: Кіеў узяў курс на сацыяльна-эканамічнае задушэнне паўднёвага ўсходу Украіны

18.11.2014 / 10:13

tass.com

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на сумесным пасяджэнні калегій расійскага і беларускага дыпведамстваў у Мінску.

«Мы заклікаем неадкладна прыступіць да ўсёабдымнага ўнутрыўкраінскага дыялогу з удзелам усіх рэгіёнаў, выканання мінскіх дамоўленасцей», — сказаў Лаўроў.

«На жаль, замест наладжвання ўстойлівых кантактаў з тымі, хто не прымае вынікаў узброенага перавароту, Кіеў ўзяў курс на сацыяльна-эканамічнае задушэнне паўднёвага ўсходу, пагражае аднаўленнем сілавога рашэння канфлікту», — сказаў расійскі міністр.