Малдова выдварыла з краіны групу грамадзян Расіі і Украіны

18.11.2014 / 12:18

Грамадзяне Расіі і Украіны, затрыманыя на мінулым тыдні па падазрэнні ў планаванні дэстабілізацыі становішча напярэдадні парламенцкіх выбараў, абвешчаныя персонамі нон-грата і высланыя з краіны.

Малдаўскія грамадзяне, якія праходзяць па гэтай справе, застаюцца на волі, паведамляе Генеральная пракуратура.

У пятніцу супрацоўнікі Генпракуратуры і Службы бяспекі затрымалі некалькі чалавек, сярод якіх замежныя грамадзяне — члены арганізацыі «Барацьба», заснаванай у Кіеве тры гады таму, і ўнесенай у спіс сепаратысцкіх арганізацый.