Макей сустрэўся з пасланнікам ЕС Вігандам: абмеркавалі ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве»

19.11.2014 / 11:55

mfa.gov.by

19 лістапада адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дырэктарам дэпартамента Расіі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунарам Вігандам.

Бакі абмяняліся думкамі аб бягучых пытаннях і перспектывах узаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства», паведамляе прэс-служба МЗС