У мінскую Свіслач запусцілі 10 000 рыбін: шчупакоў, карасёў, таўсталобікаў ФОТАФАКТ

19.11.2014 / 15:10

Акцыю па зарыбленні Свіслачы правялі сталічныя эколагі.

Рыбу выпусцілі ў раку каля мінскай ЦЭЦ-2, у Камсамольскае возера, а таксама вадасховішча Дразды і Чыжоўскае.

Новую прапіску атрымалі дарослыя асобіны, прадастаўленыя адным з рыбгасаў краіны. Кампанію беламу амуру і таўсталобіку склалі карасі і шчупакі, прычым даволі шматлікая гвардыя.

Як паведаміў «Мінск-Навіны» начальнік аддзела дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем зямель, лясоў, жывёльнага і расліннага свету Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Козак, усяго ў вадаёмы пасялілі

2.900 асобін белага амура, 3.000 таўсталобікаў, 1.000 карася і 6.000 шчупакоў.