Снег і галалёд на дарогах выклікалі ўсплёск аварый ФОТА

21.11.2014 / 08:59

Аварыя на вуліцы Валодзькі ў Мінску. Аўтамабіль вынесла з дарогі. Фота з сацыяльных сетак.

Снег і галалёд на дарогах выклікалі ўсплёск аварыйнасці. Толькі ў Гродне за першы дзень снегу адбылося 17 аварый.

Варта нагадаць, што пераход на зімовыя шыны павышае ўстойлівасць аўтамабіля на дарозе і зніжае тармазны шлях.

На кавалках дарогі са снегам і лёдам нельга тармазіць або рэзка набіраць хуткасць.

Ледзеняюць больш за ўсё масты і падветраныя, паўночныя схілы дарог.