У цэнтры Масквы згарэлі 12 дарагіх аўтамашын

21.11.2014 / 10:08

У цэнтры Масквы на аўтастаянцы згарэлі або пашкоджаныя агнём 12 дарагіх аўтамабіляў, якія належаць аднаму ўладальніку.

Пажар адбыўся ў Аружэйным завулку каля 6:00 паводле маскоўскага часу. У ліку згарэлых аўтамабіляў — «Бэнтлі», «Ролс-Ройс» і «Мэрсэдэсы». Паліцыя не выключае, што прычынай пажару стаў падпал.

Машыны належалі адной з маскоўскіх будаўнічых кампаній. На месцы здарэння працуе следчая група, якая высвятляе прычыны ўзгарання.