Інфармацыя пра выступ Сяргея Міхалка і «Brutto» знікла з сайта ХК «Дынама»

З імавернасцю 99,9% гэта азначае, што выступ забаронены.

21.11.2014 / 19:22

Кіраўнік прэс-службы хакейнага клуба «Дынама» Раман Стронгін заявіў, што пакуль нічога не можа каментаваць. А ўся інфармацыя з’явіцца ў панядзелак.

Гурт «Brutto» меўся выступіць з 20-хвілінным сэтам 29 лістапада перад матчам рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Дынама» Мінск — «Медвешчак» (Заграб).

СМ