Спеццягнік з парэшткамі малайзійскага Boeing адправіўся ў Харкаў

23.11.2014 / 10:47

Спеццягнік з парэшткамі малайзійскага Boeing адправіўся з Данбаса ў Харкаў.

Адзначаецца, што абломкі Boeing па прыбыцці на месца будуць разгружаны для далейшага правядзення расследавання.

Цягнік суправаджаюць эксперты з Нідэрландаў.

Самалёт, які належаў кампаніі Malaysia Airlines, упаў 17 ліпеня2014 г. у Данецкай вобласці Украіны. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.