У Чорным моры каля Крыму завяліся атрутныя рыбы фугу

23.11.2014 / 14:23

Рыбакі ў севастопальскай бухце злавілі дзве рыбы фугу (Lagocephalus sceleratus), перадае РІА «Навіны». Раней гэты від ніколі не жыў у Чорным моры.

Злоўленых рыб даставілі ў Інстытут біялогіі паўднёвых мораў, дзе іх змаглі вывучыць навукоўцы.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце інстытута Аляксандр Болтач распавёў ІА Regnum, што рыбы трапілі да берагоў Крыма праз пралівы з Эгейскага мора.

Па словах навукоўца, рыба фугу катастрафічна распаўсюдзілася ў Міжземным моры. Пры гэтым ад засілля фугу Чорнае мора можа выратаваць нізкая тэмпература яго вады ў зімовы перыяд.

Фугу - адна з самых атрутных рыб Ціхага акіяна. Проціяддзя супраць яе яду да гэтага часу не існуе.