У Брэсце 20-гадовая маці да паўсмерці збіла сваё немаўля

24.11.2014 / 10:17

У Брэсце жанчына 1994 года нараджэння збіла свайго сына 2014 нараджэння, які быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай.

Паводле праваахоўнікаў, жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення. Яна затрыманая. Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт 14, 139 КК (замах на забойства).

Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.