Пуцін: Расія ўдвая павялічыць дапамогу Абхазіі

24.11.2014 / 15:24

Пра гэта паведаміў Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прэзідэнтам самаабвешчанай рэспублікі Раулем Хаджымбай.

Аб'ёмы фінансавай дапамогі вырастуць у сувязі з падпісаннем дамовы аб саюзе і стратэгічным партнёрстве паміж Расіяй і самаабвешчанай рэспублікай, незалежнасць якой прызнаюць толькі некалькі краін.

«Запланавана двухразовае павелічэнне дапамогі ў параўнанні з мінулым і нават гэтым годам», — сказаў Пуцін.

У рамках дамовы Расія, у ліку іншага, абавязваецца садзейнічаць умацаванню міжнародных сувязяў Абхазіі, у тым ліку пашырэнню кола дзяржаў, якія яе прызнаюць.