Каложа і Нясвіжскі палац з паперы — навінкі праекта «Папяровыя замкі Беларусі»

26.11.2014 / 12:54

Удзельнікі праекта «Папяровыя замкі Беларусі», пра якіх НН пісала, распрацавалі сайт «Замкі Беларусі з паперы», на якім можна знайсці ўсе выдадзенныя раней макеты замкаў, іх фота, а таксама кароткую гістарычную даведку.

Апошнімі распрацоўкамі сталі чатыры макеты замкаў: Геранёнскі замак (да нашых дзён не захаваўся), унікальны помнік беларускага дойлідства — крэпасць у Гайцюнішках, славуты Нясвіжскі замак, а таксама Каложская царква ў Гродне.

У планах праекта «Папяровыя замкі Беларусі» значацца макеты Косаўскага палаца, а таксама замка ў Любчы. 

Ад чытачоў НН аўтары праекта чакаюць прапаноў па распрацоўцы новых макетаў. Свае ідэі і пажаданні чытачы НН могуць дасылаць на адрас almer@tut.by.

Для даведак: +375 29 352-07-52, а таксама па e-mail: almer@tut.by або на сайце belzamki.by

СП