Пуцін адмовіўся ад «геапалітычнага канфлікту»

26.11.2014 / 20:45

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін услед за заявай нямецкага канцлера Ангелы Меркель пра непазбежнасць новых санкцый акрэсліў знешнепалітычную пазіцыю Расіі.

«Мы нікому не пагражаем і не збіраемся ўвязвацца ў якія б то ні было геапалітычныя гульні, у інтрыгі, і тым больш канфлікты, як бы і хто б ні хацеў нас туды ўцягнуць».

У аўторак, 25 лістапада, Ангела Меркель, выступаючы ў Берліне на кангрэсе еўрапейскіх сямейных прадпрыемстваў, сказала, што калі Расія не будзе мяняць палітыку ў дачыненні да Украіны, то Маскву чакаюць новыя «непазбежныя» санкцыі.