Помнік Максіму Танку ў цэнтры Мядзела адкрыюць 5 снежня

27.11.2014 / 10:03

На 5 снежня запланавана адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Максіму Танку ў Мядзеле.

Помнік вышынёй амаль тры метры ўстановяць ля гарадскога Дома культуры.

На адкрыццё запрашаюць ганаровых гасцей, сваякоў паэта, пісьменнікаў. Адразу госці наведаюць магілу паэта ў вёсцы Новікі, музей у Сваткаўскай сярэдняй школе. Адбудзецца літаратурна-музычная гасцёўня ў Мядзельскім ГДК.

Адкрыццё помніка намечана на 14:00.