Мароз да мінус 15, лёгкі снег і туман — прагноз на пятніцу

27.11.2014 / 14:22

У Беларусі 28 лістапада чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі з'явіцца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе усходнім 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5—11 градусаў, пры праясненнях чакаецца мінус 12—15, днём — ад 3 да 9 градусаў марозу.