Парашэнка хоча прызначыць кіраўніком Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро замежніка

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сказаў на пасяджэнні Вярхоўнай Рады ў чацвер.

27.11.2014 / 17:49

«Я прапаную запрасіць на гэтую пасаду чалавека з-за межаў Украіны. Яна будзе мець адну перавагу: адсутнасць сувязяў ва ўкраінскай палітычнай эліце, ніхто нікому не з'яўляецца кумам, сватам і братам»,

— сказаў Парашэнка.

Па словах прэзідэнта, гэта павінен быць «роўнааддалены ад усіх палітычных сілаў тэхнакрат».

Прэзідэнт, аднак адзначыў, што «мяркуючы па «бурных» воплесках і гулу ў зале, не ўсе ў парламенце ўспрымаюць гэтую прапанову».

Акрамя таго, Парашэнка хоча ініцыяваць змены ў заканадаўстве, якія б дазволілі замежнікам займаць вышэйшыя кіруючыя пасады ва Украіне, у тым ліку і ва ўрадзе.

«Мая ідэя заключаецца ў тым, каб праз змены ў законах даць права прыцягваць на дзяржаўную службу замежнікаў уключна з членствам ва ўрадзе. Альбо пашырыць кола асоб, якім прэзідэнт Украіны можа прадстаўляць ўкраінскае грамадзянства. Прычым у паскораным рэжыме»,

— адзначыў Парашэнка.