Даляр прабіў планку ў 50 рублёў, а цана нафты Brent рухнула ніжэй за $70

28.11.2014 / 22:04

Курс даляра перавысіў 50 рублёў на Маскоўскай біржы, паведамляе ТАСС.

А цана нафты маркі Brent упала на 3,7% да $69,9 за барэль, упершыню з мая 2010 года, вынікае з дадзеных інтэркантынентальных біржаў.

***

Напярэдадні, 27 лістапада, Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) вырашыла захаваць квоты на здабычу нафты, якія дзейнічаюць ад снежня 2011 года — 30 мільёнаў барэляў у суткі.

Пасля гэтага рашэння АПЕК сусветныя цэны на нафту пачалі зніжацца. 28 лістапада яны працягнулі падзенне. 

Уладзімір Пуцін падчас дзелавой сустрэчы з новым кіраўніком французскага канцэрна Total Патрыкам Пуяне заявіў, што Расію задавальняе рашэнне арганізацыі краін — экспарцёраў не зніжаць аб'ёмы здабычы.

nn.by