Кіеўскім школьнікам на тыдзень працягнулі зімовыя канікулы

01.12.2014 / 15:33

Дзяцей адправяць на 3-тыднёвы адпачынак.

Школьнікі, як і належыць, пойдуць на заслужаны зімовы адпачынак 27 снежня, а вернуцца — толькі 18 студзеня, паведамляе Kp.ua.

«Мы робім гэта для эканоміі цеплавой энергіі, — тлумачыць намеснік кіраўніка Кіеўскай гарадской адміністрацыі па гуманітарных пытаннях Ганна Старасценка. — За гэты дадатковы тыдзень горад зэканоміць 5 млн грыўняў (330 тыс. даляраў). Гэта дазволіць сагрэць школы ў больш халодны перыяд, які традыцыйна прыпадае на канец студзеня — пачатак лютага.

Як і падчас падоўжаных да двух тыдняў восеньскіх канікул, адпрацоўваць «плюсавыя» дні дзецям не давядзецца. Замест гэтага настаўнікам прапануюць ушчыльніць праграму.